Спадчына: Цыкоўскі Мікалай Сцяпанавіч
Пятніца, 17 Красавік 2026 10:13
27 лістапада 2024 г. — 130 гадоў з дня нараджэння Мікалая Сцяпанавіча Цыкоўскага (1894–1984), жывапісца, графіка
Мікалай Сцяпанавіч Цыцкоўскі (псеўданім Цыкоўскі) нарадзіўся 27 лістапада 1894 г. у г. Пінску Мінскай губерні (цяпер Брэсцкай вобласці) у сям’і рыбака. Бацька заахвочваў захапленне сына маляваннем. У 1910–1914 гг. Мікалай вучыўся ў Віленскай малявальнай школе. У 1914–1918 гг. вучыўся ў Пензенскім мастацкім вучылішчы на аддзяленні жывапісу ў А. І. Штурмана, І. С. Гарушкіна-Саракапудава і М. Ф. Пятрова.